HomeАб праекце

Аб праекце

Гродзенская губерня існавала ў 1801-1918 гг. Адміністрацыйны цэнтр – горад Гродна. Тэрыторыі, якія займала губерня, былі далучаны да Расійскай імперыі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год). Першапачаткова былі ўтвораны Слонімская і Віленская губерні (намесніцтвы), якія ў 1797 годзе былі аб’яднаныя ў Літоўскую губерню. У 1801 годзе яна была падзелена на Віленскую і Слонімскую,  а ў 1802 годзе перайменаваную ў Гродзенскую.

У базе дадзеных “Гродзенская губерня” адлюстраваны дакументы аб палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Гродзенскай губерні. Уключаны  асобныя выданні і артыкулы з іх на беларускай, рускай і польскай мовах, выдадзеныя ў 1801-2020 гадах. Гэта першая спроба рэгістрацыі прац аб жыццядзейнаці гістарычнай адміністрацыйнай адзінкі.

У працэсе складання базы былі выкарыстаны кніжныя фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, аддзела рэдкіх кніг і старадрукаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, электронныя каталогі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

Бібліяграфічнае апісанне зроблена адпаведна ДАСТу 7.1-2003 “Библиографическая запісь. Библиографнческое описание”. Апісанне кніг і артыкулаў з невыразнымі загалоўкамі раскрываецца. Значная колькасць дакументаў, прадстаўленых у БД, прагледжана візуальна, часткова дакументы апісаны па бібліяграфічных і літаратурных крыніцах. Улічваючы, што бібліяграфія такога аб’ёму не можа быць вычарпальнай, складальнікі спадзяюцца атрымаць ад зацікаўленых людзей дадатковыя звесткі пра дакументы, якія не ўключаныя ў гэты рэсурс.

Спіс скарачэнняў бібліятэк, музеяў і архіваў:

НББ Нацыянальная бібліятэка Беларусі
ГрАНБ Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага
БАБ Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
РНБ  Расійская нацыянальная бібліятэка
РДБ Расійская дзяржаўная бібліятэка
НБ ВДУ Навуковая бібліятэка Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта
ДАГВ Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці
ГНГА Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна
БДМГР Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
ГДГАМ Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей